Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі-небудзь прыеду на гэты хутар

Калі-небудзь прыеду на гэты хутар:
Мо праз пяць а мо і праз дзесяць год,
Успомню сённяшні дзень, з’явіцца смутак,
Бо назад немагчыма вярнуць нішто.

О, імгненні жыцця, мілыя сэрцу!
Нашы песні і танцы, гамонка і смех –
Назаўжды ўсё ў памяці застанецца
Каб прыйсці нечакана ў казачным сне.

Ленка

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Калі-небудзь прыеду на гэты хутар - Аўтар невядомы