Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ГРАФАМАН

Для паэзіі дзед той – не суджаны,
а кантужаны графаман.
І трасянкай сваёй запаскуджанай
сам сабе ён паставіў капкан.
Уявіў сябе, бач, пісьменнікам,
хоць і таленту – ні на грош.
Толькі брыдка глядзець супляменнікам
на нахабную гэтую вош!
Заявіць пра сябе ўсё стараецца,
але што ні напіша – ЛУХТА.
Тут і круціцца ён і звіваецца,
ды выходзіць – адна срамата.


Верш ГРАФАМАН - Аўтар невядомы