Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Белая лебедзь

Белая лебедзь сваімі крыламі
Разгарнула старонкі душы
Той дзяўчыны, што пад нябёсамі
Чакае кахання і марыць у цішы.

Ёй вельмі патрэбны адзін чалавек,
Цеплыня яго рук і смак яго вуснаў.
Яна б аддала паўжыцця свайго,
Каб ён да яе дакрануўся.

І шкада, што той хлопец не чуе яе
І не ведае ён пра дзяўчынку такую,
Што кахае яго і ноччу ў сне
Абдымае паветра утульна.


Верш Белая лебедзь - Аўтар невядомы