Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш “Драма ўнутры”

Сярдэчнымі думкамі бывае нахлыне
Да так, што цяжэй цягніка,
Што ў скронях ад болю засвішча
І цела душу на волю адпусціць…

Драма ўнутры…
Ці мора, ці акіян,
Якому бура хіба нашаптала,
Каб зруйнаваць душэўны стан,
Каб галаву попелам усыпаў
Быццам сам нябожчыкам стаў

Не, хіба вось так патрэбна жыць:
Соладу жыцця не бачыць
І пускаць у вочы людзям пыл,
Што ты жывы і бяды душа не бачыць

Драма ўнутры…
Закалыхвае Свет, закалыхвае…
Спі сыночак, нетурбуйся, спі,
Каб праўды ніколі не ўбачыў,
Каб загінуў у бяспамятным сне

Хіба не клікаў стары, амаль здранцвелы
Вопыт як Кніга жывы:
“Не спыняйся браточак у марах і мэтах,
Замагайся, змагайся за “дзьверы”,
Што ў неба да Бога заўсёды вялі

Не спыняйся, не спыняйся – кроч далей,
А там за паваротам можа быць
Твая запаветная мэта,
Мара бяссонных начэй…”
16. 08.14

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш “Драма ўнутры” - Арцём Кот