Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі мяне ня будзе

Адчыняй усе вокны, хай будзе сьвежае
паветра,
Хай сонца пабудзе з табой, каханку,
Калі мяне ня будзе!

Апрані лепшы гарнітур і чырвоны
гальштук,
Купі вялікі торт, кліч адразу сяброў!
Ня будзь адным, калі мяне ня будзе.

Сьмейся шчыра, танцуй, трошкі пі,
Не здавайся толькі, і ня плач,
Калі мяне ня будзе!

Шукай новую дзяўчынку,
Прыгажэй, разумней, я раўнаваць ня
буду,
Калі мяне ня будзе.

Шпацыруй зь ёй, вячэрай зь ёй
Займайся зь ёй каханьнем.
Жыві зь ёй, калі трэба.
Пра мяне думай толькі,
Калі яе ня будзе.


Верш Калі мяне ня будзе - Анхела Эспіноса