Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гародня

Да зямель зноў вярнуся, дзе Нёман плыве,
Выпадкова ў блуканьні пабачу цябе.
Ты мне ў вочы паглядзіш, як бы першы раз,
І забудзем прастору, забудзем і час,
Выхаваньне, каханьне, сьвядомасьць, быцьцё:
Да цябе я вярнуся, й са мной – забыцьцё.
Пацалуеш у шчоку на беразе раю,
Пакаштую цябе, яблык твой пакусаю.
Ты захопісься мной, як Адам захапіўся,
І пагрэшым з табой, дзе Хрыстос прызямліўся.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Гародня - Анхела Эспіноса