Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пад нагамі снег рыпіць

У грудзях трапеча сэрца,
Пад нагамі снег рыпіць.
Ў перамогу праўды верыць –
Нібыта вар’ятам быць.

Разрываецца свядомасць
Ад жадання закрычаць.
Вера – не мая маёмасць,
Яе трэба набываць.

Мары тут не эстэтычны –
На іх сотні кайданоў.
Прага бачыцца камічнай,
Мове не хапае слоў.

Думкі ўсе эгаістычны,
І папрокі – куляў град.
Пазнаеш жыццё практычна
Ланцужком сяброўскіх здрад.

Не набрацца і цярпення,
Каб хлусню вадой заліць.
Ды адно задавальненне:
Пад нагамі снег рыпіць…


Верш Пад нагамі снег рыпіць - Антон Янкоўскі