Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Па сцяжынках віхлястых

Па сцяжынках віхлястых вечнасці
у адных супярэчнасцях
ў беспрасвет мяне доля нясе… –
Не такі ж, як усе!..

Дзівачок, наіўняк,
не выношу хлусняк,
здрады хітрыя… –
шэрасць я прыкрая!..

Словам, не зразумелы я,
хто ў распутстве ап’янелыя… –
мітуслівыя, як мурашы…
І стаіўся агмень душы!..

Не такі, як усе…
Завірухамі і па расе
шлях згублю і шлях зноў адшукаю… –
бо, я светлае знаю!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Па сцяжынках віхлястых - Антон Піліпчык