Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Люблю я

Люблю гамонку косаў летам,
Люблю зімой марозны маляванец,
Вясною – розбрызг разнастайных кветак,
А восенню найперш – абшар-барвянец…

Люблю лагоду, згоду між усімі,
Люблю чуць праўду, праўду гаварыць.
Люблю адданасць і Радзіме, і жанчыне,
Люблю, сябры, я проста жыць!


Верш Люблю я - Антон Піліпчык