Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калыша ветрык

Калыша ветрык кволыя галіны
заснуўшай вішні пад маім вакном…
Жыцця – твайго й майго –
плывуць хвіліны
ў свет, прыцярушаны сняжком…

А свет… Халодны нейкі, грубы…
Адным уздыхам хочацца шапнуць
табе,
адзінай,
сэрцу майму любай:
“Заўжды са мною будзь!..
Заўжды са мною будзь…”


Верш Калыша ветрык - Антон Піліпчык