Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Быў такі са мной выпадак

У жыцці маім выпадак
колісь здарыўся такі:
з ложка ўранку
ўстаць бы рады,
ды так сціснула бакі –
варухнуцца немагчыма.
Толькі лыпаю вачыма…
Жыць ці не – лягло
на шалі.
Апынуўся я…
ў шпіталі.
Колюць, грэюць,
прасвячаюць…
На што хворы –
не пазнаюць?!..
Запаленне, хіба, кажуць.
Шкіпінарам пяты мажуць,
ставяць банкі мне
на плечы –
метад даўні,
штосць не лечыць…

… Аднаго дня у палату
ўкол зрабіць прыйшла
сястрычка.
К яе беламу халату
пацягнула прытуліцца.
Зазірнуў я ёй у вочы –
немачы як не было!..
Вось бы шчасце –
ўдзень і ўночы
мне б глядзець у іх святло!..

Як красуня ружа-кветка,
медсястрычка ля мяне…

… Я цяпер даўно ўжо –
дзедка,
а яна ўсё сніцца мне…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Быў такі са мной выпадак - Антон Піліпчык