Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Аматар?

Дзіва-дзіўнае: “Аматар!..” –
Кажуць мне, але – чаго?
Роднай мовы ў роднай хаце (!?)
Здзек, насмешка – ды ўсяго!

Беларусам нарадзіўся,
з беларусаў род мой весь…
Ах, мой Бог!.. Як свет змяніўся:
з словам матчыным – не лезь!?

Нікуды не прысь, не сунься.
Па маскальску ж трэба цяць…
Быццам я – не ў Беларусі,
дзесьці ў Волагдзе, птамаць!..


Верш Аматар? - Антон Піліпчык