Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Палескі лес

Вецярок гайдае
Сосен верхавіны,
Шалясцяць ліствою
Клёны і рабіны.

Чабарок духмяны
Пчолак прывабляе.
Водарам чароўным
Грудзі напаўняе.

Дываны з кветак
Пад імшыстым дубам,
Я сюды хадзіла
На спатканне з любым.

Рубінамі бераг
Ад брусніц палае.
Баравік з-пад ёлкі
Шапкаю вітае.

Знойдзе ў крыніцы
Упоўдзень у спякоту.
Ласяня малое
Крышталёву воду.

Салавей засвішча –
Pyкі caмі ў бокі,
Hoгі-непаседы
Просяцца ў скокі.

Абойдзеш, аб’едзеш
Паўшара зямнога. –
А нідзе не ўбачыш
Хараства такога.

А нідзе не знойдзеш
Лепшага чагосьці,
Калі ласка, пpocім –
На Палессе ў госці!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Палескі лес - Антаніна Рыбалка