Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ліпа

Зноў вясною ліпа зацвіце,
Мне яна нібы напамінанне.
Колькі год прайшло, але яшчэ
Не забыла першае спатканне.
З неба зоркі падалі ў раку,
Вецер хваляй бег па жыце ў полі,
І з якой пяшчотаю руку
Ты маю ў сваёй трымаў далоні.
Доўга з вуснаў піў салодкі мёд,
Недзе ў галаве ляцелі мроі,
І бяроз прыгожых карагод
Нас туліў да досвітку абоіх.
Мы з табою тыя віражы
Не прайшлі, не збераглі каханне,
Але ж я не веру, што ў душы
Ты не носіш першае спатканне.
У жыцці няўмольна час ідзе,
Не зрабіць нічога, не паправіць.
Толькі вось, як ліпа зацвіце,
Лёгкі сум мне часам сэрца раніць.
Ты прыедзь, як ліпа зацвіце
І туман над полем ранкам ляжа,
Цёплы ў госці ветрык забрыдзе…
Ліпа пра каханне нам раскажа.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ліпа - Антаніна Рыбалка