Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі вораг быў у хаце

Зараслі травой акопы,
Ад вайны ўжо час няблізкі.
Дзе змагаліся героі,
Там смуткуюць абеліскі.
Калі вораг быў у хаце,
Не забыць майму народу.
І якой цаной, мой браце,
Ён здабыў сабе свабоду.
Мне расказвалі калісьці,
Як фашысцкія пачвары
Немаўля яшчэ ў калысцы
Разам з маці расстралялі.
Жах сціскае сэрца ў грудзях,
Слаўся чорны дым па свеце.
У агні гарэлі людзі:
І дарослыя, і дзеці.
Партызан у палон узяты,
Не сагнуў прад катам спіну.
І пад дулам аўтамата
Сам сабе капаў магілу.
Не даждала маці сына,
Не ўваскрэс ніхто із мёртвых,
Каб была ў нас Айчына,
Галаву злажыў чацвёрты.
Толькі, браце, годзе плакаць,
Не давай ты волю скрусе,
Жыў народ наш і жыць будзе
У свабоднай Беларусі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Калі вораг быў у хаце - Антаніна Рыбалка