Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш За травінку, бы за ланцужок

…За травінку, бы за ланцужок
Зачапілася нагою злёгку –
І – як у казцы, – засвістаў салоўка –
Каб бяду ніхто праспаць не мог.

Сціш, салоўка: я ішла сюды
Не па пер’е ад сівой жар-птушкі, –
Пер’я досыць у сынавай падушцы, –
Я прашу ратунку ад бяды.

Зачаруй, заплач, заваражы,
Загаі мне сэрца шчабятаннем…
Боль няварты вечнага світання
На вясновай сонечнай мяжы!…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш За травінку, бы за ланцужок - Ангеліна Дабравольская