Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нi аб чым

Нi аб чым,
нi за чым,
без прычыны…

Проста
неба
прарэзаць
плячыма,

Хмары злосныя
пратаранiць,

Аб вясёлку
душу
паранiць…

…Вы ня верце –
гэта не кроў,
гэта
ў кожным асклепку –
л ю б о ў. . .

05.07.07.


Верш Нi аб чым - Ангеліна Дабравольская