Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мы і яны

Чаму так сталася, што ўлада,
Якую абіралі мы,
Народ ператварае ў статак,
На свет не выпускае з цьмы?
У дзяржаве нашай “сацыяльнай”
цудоўна дыхаць, існаваць,
Умовы створаны спрыяльныя,
Каб зубы сціснуўшы, трываць,
Плаціць падаткі, зборы, штрафы,
шчыльней зацягваць рамяні,
Хадзіць у рыззі, што тхне ў шафах
вылічваць да заробку дні,
Каб працягнуць на тры мільёны,
Што атрымаў у мінулым месяцы…
А самадзержац ды бароны
Ў сваіх палацах з тлушчу бесяцца.
З хрыбтоў Каўказскіх недзе ў Сочы
Пляваў царок, што мы тут гінем.
Таго даб’ецца, чаго й хоча:
Мы абіралі, мы і знімем!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мы і яны - Андрэй Пятрусёу