Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гляджу навакол

Гляджу навакол i бачу: наўрад цi
Ўнукi мае жыць будуць у праўдзе.
Усюды хлусня, усюды чынушы
Салодкiя спевы лiюць нам у вушы
I маняць, i брэшуць, нас водзяць за нос.
Не едзе, стаiць на прыколе наш воз.
Распрэжаны конi – скура ды косцi.
I на карнавале мы – толькi госцi
У масцы апатыi, у млявасцi масцы.
Усё наваколле нiбы ў страшнай казцы.
Жахаюць разбэшчанай загранiцай,
Як дзетак калiсь перуном-навальнiцай.
Страшчаюць на дзiва магчымай свабодай:
У стойле стабiльнасць, нiякае шкоды.
Замест правоў – адны абавязкi.
Ужо досыць, даволi такое нам казкi!
Адному – палацы, а iншым – палаты.
Адному – мiльярды, а iншым – зарплаты,
што хочацца, iх атрымаушы, заенчыць,
I пенсiяў мiзер… Развал i галеча
не толькi ў клазетах, а i ў галавах –
лютуе, пануе паўсюдна тут страх.
Ад шэрых вайтоў – па нырках дубiнай.
Ад дробных паноў – артыкул у спiну,
з якiм не ўладкуешся ты нiкуды.
Якiя шчэ дзiвы, рэкорды i цуды
Нам нашая ўлада iзноў прынясе?
Пляцемся па чорнай жыцця паласе.
Не ўпоперак цягнемся, а ўдалячынь,
Далей і далей ад магчымых вяршынь.
А наш правадыр – ён зуcім не аслеп,
нас усіх заганяе на могілкі, у склеп.
Пара вырашаць: ці загiнем мы тут,
Ці лепей змяніць нам не любы маршрут.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Гляджу навакол - Андрэй Пятрусёу