Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У школе Мастацтваў Целяхан

Брыл’янты матчынае спадчыны
На спевах й гуках Радаводу
У ўтульным Доме год ад году
Грануюць таленты ад Бога!

Дзе пасялілася Мастацтва?
У сценах, дзе няма жабрацтва,
Дзе Музыкі гуляюць гукі,
Якія ўдзень народзяць рукі,
Што толькі вольны талент мае!..

Дзе пасялілася Мастацтва?
Яно увесь час існуе тут!
І гэты Дом, як тое царства,
Дзе хараство жыве і густ!

…Як ты бываеш тут, малеча?
Ён песеньку сабе шчабеча…
Як ты бываеш тут, красунька?
Не адарвецца ад малюнка!..

У калідорах, як у музеі,
Паклапацілісь цудадзеі,
Сябры юнацтва – мастакі,
Натнхнены тут народ такі!

Карціны аздабляюць сцены,
Дзівосныя жывуць адценьні
На шкляных Дома вітражах –
Адразу дух захопяць ваш!

Чуваць гітарны перабор
І домраў меладычны хор –
Гэта настройвае Маэстра
Ў галоўнай залі свой аркестр.

У кабінеце піяніна
Зайграе п’есу вам дзяўчына.
Яна пятнаццаць год не мае –
Ігра яе так захапляе!

І ў вечары нястрымны рух,
Нястомны, неўміручы дух
Саюза юных музыкантаў
Са сталымі – так граюць слаўна!

Тут будзе жыць увесь час Мастацтва,
Дзе талентаў пануе царства,
Дзе музыкі зачараваньне,
Дзе да Адвечнага прызваньне!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У школе Мастацтваў Целяхан - Андрэй Бінкевіч