Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пакіньце мне права

Халодныя зоры гарачай рукой
я кратаю – кропелькі сонца.
Пакіньце мне права застацца сабой,
і зоры сагрэць мне дазвольце.

Узняўшы свой ветразь над шумнай ракой,
забуду спакой і забавы.
Пакіньце мне права застацца сабой –
маё неад’емнае права.

У бойцы крывавай з атрутнай маной
за рукі мяне не трымайце –
пакіньце мне права застацца сабой,
астатняе ўсё забірайце!

Стрываць дапаможа мне скруху і боль
блакіт крылаў роднага неба.
Пакіньце мне права застацца сабой –
і больш мне нічога не трэба!


Верш Пакіньце мне права - Андрэй Аляксандраў