Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Адгукніся

Адгукніся слова слову, Песняй-гуслямі зайграй. Як падковай Каляровай азарыўся небакрай. Адгукніся ліст лісточку У абуджаным бары. Ля крыніцы З маладзіцай я сустрэўся на зары. Адгукніся сэрца сэрцу Весялей і гарачэй. Нечакана Палымяны палюбіў агонь вачэй. Адгукніся шчасце шчасцю, Песням радасці ўзлятаць. Сэрцам чую: З ёй пайду я нашу будучыню зваць.


Верш Адгукніся - Андрэй Александровіч