Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Горад сляпых

Ці могуць дарогу знайсці невідушчыя,
Што бродзяць у цемрыве ісцін падманных?
Навобмацак ходзяць,
Грувасцяцца лбамі,
І лезуць на сцены, таму што не маюць вачэй,
І думаюць: час цячэ…
Час ідзе і праходзіць,
Мінае…
Яны гэты час пражываюць.

Ці могуць дарогу знайсці невідушчыя? –
У іхніх абліччах пустыя вачніцы,
Не слязамі сплываюць,
А болем калючым –
Хто іх навучыць?
Выведзе хто іх?

Гэта горад сляпых –
Тут кожны шкае дарогу
Да шчасця, да славы, да Бога…
І кожны шукае на гэтай дарозе
Сябе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Горад сляпых - Анатоль Кудласевіч