Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Душа, нібы птушка

Душа, нібы птушка ў клетцы,
Ірвецца яна на волю.
У клетцы можна сагрэцца,
Ды толькі лятаць – ніколі.
Душа нібы птушка ў клетцы,
Ёй клеткай – жывое цела.
Глядзіцца з-за кратаў сэрца
На свет паласата-белы.


Верш Душа, нібы птушка - Анатоль Кудласевіч