Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дрогкія рукі твае

Моўчкі вазьму ў далоні.
Час прыпыняе бег –
Вусны мае ў палоне.
Паломнік тваіх вачэй,
Палонны твайго дыхання.
Цалую ячшэ й яшчэ
Да самага спеву рання.
Гадзіннік абудзіць нас
Сарэбраным ціхім звонам.
Спытаеш: “Які ж то час?” –
То вечнасць прыйшла сягоння.


Верш Дрогкія рукі твае - Анатоль Кудласевіч