Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зімовы дзень

Зімовы дзень. Скупою меркай
Жыццё адлічвае хвіліны.
Глядзіцца ў цьмянае люстэрка
Замерзлай лужы – куст шыпшыны.

А свет такі надзіва белы,
Бы чысціня адна на свеце.
Самотна дрэмле сад згалелы,
На плот паклаўшы рукі-вецце.

Іду. I ў цішы крок нямее.
Чуцён скрып снегу пад нагамі.
Цалуе рукі, твар – завея,
Чароўнай ласкай, дзівам-снамі.


Верш Зімовы дзень - Анатоль Дэбіш