Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Спасцігаю тайную адгадку

Спасцігаю тайную адгадку:
На вятрах цвілі мы, як касцёр,
I вялікі трэба нам прастор,
Каб сябе пасеяць па зярнятку.

Ўзыдзем запаветным хоць на камні
I глыбока уздыхнём касцьмі:
Жні, нашчадак, жні,
Касой касі,
Толькі здуру не тапчы нагамі.


Верш Спасцігаю тайную адгадку - Аляксей Пысін