Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сава

На помінках восені гразкай
Вятрыска ўсчынае вой…
Ты верыш: жыцьцё гэта казка
Старое савы сівой.

П’янееш ад зімнага духу,
Пайшоў бы на злом галавы
Ў пагоні за дзівам – бо слухаў
Казкі сівое савы.

…Яна не сказала, што косткі
У схове надзейным дзяўбе.
Шмат казак кашмарных і жорсткіх
Рыхтуе яна для цябе.

Сусьвет пад фарфоравай маскай
Хавае шнараў равы.
Быцьцё – вычварэнская казка
Старой вар’яткі савы.


Верш Сава - Аляксей Карпенка