Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бег да яе, думаў няспынна

Бег да яе, думаў няспынна:
Каб хоць свой гонар не згубiць,
Бо будзе брыдка прад жанчынай,
Што яна просiць – не зрабiць!

Сустрэла, кажа мне: “Нарэшце…
Калi прыйшоў, дык не дрыжы,
Падсунься, каб хапiла месца…
Расслабся, ты ж не на крыжы!

Маўчы, не трэба, каб пачулi,
Што буду я рабiць з табой.
I ведай, тут табе не гулi.
Не меньш гадзiны будзеш мой”.

У мяне зсiнелi раптам губы,
Ад слоў яе скрывiўся рот.
Заляскаталi дробна зубы,
Я зразумеў – папаўся кот.

А потым… Што яна рабiлa…
Круцiўся, быццам той мянтуз.
Яна мяне ўсё хвалiла
Крышку яшчэ… мужчынай будзь!

Назад iшоў – дрыжалi ногi.
Быў мокрым, мяккiм, быццам квач,
Як добра, што зубоў не многа
Лячыла мне жанчына-урач.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Бег да яе, думаў няспынна - Аляксей Галаскок