Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Помні аб смерці, мой дружа

Помні аб смерці, мой дружа,
-Не забывай аб жыцці…
Бо трэба быць дужым,
Каб не ўтануць ў забыцці.

Не думай што вечна жывеш –
Усе смертныя мы.
Якую боразну ты заварэш,
Каб не быць ў пякельным адры?

Але ж і не жыві дзеля смерці,
Бо станецца так,
Што можаш заўчасна памерці. –
Памерці жывым – гэта жах.


Верш Помні аб смерці, мой дружа - Аляксандр Марынін