Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я без цябе сумую

Я без цябе сумую,
Долу хіну галаву.
Дні свае падсумую,
Што без цябе жыву.
Выйду блукаць на сцежкі –
Восень. Туман. Дажджыць.
Я без тваёй усмешкі
Вечнасць паспеў пражыць.
Як я трымаюся, Божа,
Голас вятроў лаўлю.
Я звар’яцею, можа,
Толькі не разлюблю.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я без цябе сумую - Алесь Жыгуноў