Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі ты верыш у мяне, то вер

Калі ты верыш у мяне, то вер,
Праз нагаворы вер і праз разлукі.
Насустрач працягні збалела рукі,
Калі ты верыш у мяне, то вер.

Калі не верыш – не любі мяне
I вузел рассячы адчайным:
– Годзе!..
Я адыду, як восень адыходзіць
У нашай звонкалістай старане.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Калі ты верыш у мяне, то вер - Алесь Жыгуноў