Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мой боль

Мой боль
тваім не стане
болем.
і ў гэту ноч не будзе
сон
перарывацца стогнам
болей
з калючых прывідных лясоў.

Заснеш без суму і трывогі.
а ў гэту ноч
да ранку
звер –
звер абяздужаны, двухногі –
чакае толькі
твой
давер.


Верш Мой боль - Алесь Замкоўскі