Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Меланхолія

Праносяцца Дні і самотныя Ночы,
Збіраюцца Месяцы ў Годы.
І толькі Ўспамін пра бліскучыя Вочы
Ратуе жыцця Асалоду.

Адзіны бязвінны той Успамін
Мяне на Паверхні трымае.
А побач праносяцца зграі Гадзін
Жыцця, што Надзеі не мае.

Абрыдла так жыць – ні Сяброў ані Ворагаў –
Ды Песні спяваць у Журбе!
Жыцце – безнадзейнае, шэрае, хворае!
Бо побач не мае Цябе…


Верш Меланхолія - Алесь Вашкевіч