Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Інжынеры чалавечых душ

Інжынеры чалавечай душы
прыходзяць на працу –
бяруцца за справу.

Ускрываюць грудную клетку.
Капаюцца ў галаве.
Шукаюць у пятках.
Не могуць знайсці –
Душы.

Вядуць к гастраэнтэролягу.
Дастае зонд.
Глядзіць.
“Ёсць душа.”
“Яна ў страўніку.”
З палёгкай уздыхаюць.
Завуць повара.


Верш Інжынеры чалавечых душ - Алесь Рыбачонак