Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Снег

Такое маўчанне ў снезе,
такая далеч,
такая бель –
што замірае душа: не ўмее яна яшчэ быць такою.

Шастае шорсткая асака.
Сінеюць самотныя лозы.
У вёсцы запальваюць агні.
У снега позірк маіх надзей,
у снега маіх летуценняў голас.
Снег, ты з бясконцасці? ты з дасканаласці? ты са скону?

Усё, што буяла, цвіло, красавала,
Усё, што стала мінулым,
Усё, што вярнуцца назад не можа, –
Вярнулася ў белы снег.

У наваколлі яшчэ адно наваколле,
У адвячорку яшчэ адзін адвячорак,
У долі яшчэ адна доля: снег.
Свет спавядаецца перад снегам.
Кранаю далонню снег.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (5 votes, average: 3,40 out of 5)

Верш Снег - Алесь Разанаў