Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Трымайся, сябра, будзе час

Трымайся, сябра, будзе час –
І мы удачу адсьвяткуем,
Яе напояў пасмакуем,
Ўвесь смутак выпіўшы за раз.
Хай мала верыцца пакуль
У думку гэтую хмяльную,
Але яшчэ няма тых куль,
Якія па табе сумуюць.
І не узьведзены курок.
І назьбірана мала сьлёз.
І не заходзіўся прарок,
Каб напрарочыць марны лёс.


Верш Трымайся, сябра, будзе час - Алесь Наркевіч