Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Замак адраджаецца

Замак адраджаецца
У памяць аб першым суботніку па добраўпарадкаванні тэрыторыі Лідскага замка

Ціха (хіба што вятры
іншы раз свісталі)
замак зарастаў знутры
дрэвамі-кустамі.

Вецер, перастань свістаць –
паглядзі за “дзверы”:
сёння – стукаюць-вішчаць
пілы ды сякеры!

Пагранічнікі, лясгас,
моладзь тут працуюць –
помнік даўніны для нас
ад кустоў ратуюць.

Разнясіце вы, вятры,
радасна навіны:
адраджаецца знутры
замак Гедыміна!


Верш Замак адраджаецца - Алесь Мацулевіч