Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зварот да славян

Мы калісці зваліся братамі
І жылі на бацкоўскай зямлі.
І адзінае сонца над намі
Ззяла у светлай святой вышыні.

Мы казалі адзінаю мовай,
Шанавалі адзіных багоў.
І вясёлка шчаслівай падковай
Берагла ад варожых замоў.

Толькі спрэчкі пайшлі паміж намі.
Як такое зрабіць мы змаглі,
Што адных абазвалі хахламі,
А другіх – клятыя маскалі?

Ёсць цяпер бульбашы-недарэкі.
Ёсць яшчэ і наадварот
Без прычын ганарлівыя пшэкі.
Дзе адзіны славянскі народ?

Нам стаў звыклы шалёны гуд зброі,
Нам крыві смак знаёмы і слёз.
Катаў мы ахрысцілі “героі”.
І такі нам абвешчаны лёс?

Былі людзі, а сталі ваўкамі.
У свежых могілках нашы палі.
А калісці зваліся братамі,
І жылі на бацкоўскай зямлі…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зварот да славян - Алесь Лесін