Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дажджавы чарвяк-сіротка

Яго матку забіў крот-маньяк,
На рыбалку паклікаў рыбак
Яго тату,
Плугам зьнеслі ягоную хату…
Валацугам, галодным бамжом,
Стаў маленькі чарвяк
Пад халодным дажджом.


Верш Дажджавы чарвяк-сіротка - Алесь Круткін