Верш У пакаленні “Лайк
Пад змрочнай хмарай льецца чорны дождж
Не йначай, як і сотні год таму
Не іначай плоць пранізвае нож
І брук у возеры рыўком ідзе да дну
Там дзе учора шапацеў чарот
Стаіць алмаз гранёны на зямлі
Дзе велічны і годны жыў народ
Спужаныя існуюць халуі
Калматы шэры жудасны павук
Раскінуў павуцінне ўздоўж зямлі
Аракул вызначае слабым рух
І дужым духам абрубае карані
Ён смокча кроплю кожную крыві:
Трызненнем забівае галаву
Ваніллю сэрца прагне спаланіць
Падманнай славай падкупіць душу
А ты бы кволы матылёк дрыжыш:
У павуцінні і жыцці завіс
Як ясны месяц больш не зіхаціш
Зліваючыся ў плыні блазных пыс
Сябрук, чаму натхненне ты згубіў?
Куды святло сваіх вачэй схаваў?
Спявай мне пра насенне жытніх ніў
І пра каханне, што дарма не змарнаваў
Цані імгненне кожнае ў жыцці
Цані адкрытасць шчырых простых душ
Скдаданыя натуры не сячы
Не падрывай даверлівасці руж
Спытаеш, ці мудрэйшы я за ўсіх
Я проста сумна памаўчу ў адказ
Бо разам у пакаленні гэтым лік
Згубілі лайкаў, здымкаў і параз.