Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сустрэўшы на сваіх шляхох

Сустрэўшы на сваіх шляхох
Напэўна цябе не пазнаю
Наўмысна ці выпадкова –
Ўжо не істотна
Нумар твайго далькажыка
Выкраслены з тэлефоннай кніжкі
Ды гэта ўсё на невялічкі тэрмін
Бо ў нататніку нумар рэдакцыі
Спакуса лічбаў
Слухаўка быццам гіпнатызуе
Гаворыць
Бяры мяне
Слухай
Біццё і стогны зумера
Адчуй
Пульсацыю правадоў
Цеплыню дотыку
Хапаю слухаўку
Сціскаю і кідаю на падлогу
Цішыня
Няскончаная паэма ў сшытку
Паэма маўчання кветак


Верш Сустрэўшы на сваіх шляхох - Алесь Емельянаў