Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Трагедыя ў стыле gothіc. Track 6 – “Герой”

Крок… Яшчэ крок…
Гарачыя вочы…
Цемра… Цьмяная ноч…
Лес… Цішыня…

Месяц вабіць застылыя дрэвы.
Іх цені змяшаліся пад чорным покрывам галля.

…Нашэптваюць жахі… Блішчаць чыесьці вочы.
Зоры – маўклівыя сведкі…
Крок… Яшчэ крок…

Хруст галля пад нагамі парушыў ідылію.
Разарваў маўклівасць і цемру.

Бліск чыіхсьці вачэй змяніўся з таямніча-жудаснага

На незразумела-заклапочаны.

Хтосьці крочыў і не ведаў,
Што вакол ноч, цішыня, цені й сполах.

Лес разгубіўся ў неспадзеўцы.

Крок… Яшчэ крок…
І згінула цемра.

2004/2002

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Трагедыя ў стыле gothіc. Track 6 – “Герой” - Алесь Бычкоўскі