Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жыцце

Мы хадзілі заўседы няроўна
па глухім, па дарогам жыцця.
Хоць свяціла нам ясная поўня
мы кідалі ўсе загаддзя.

Мы не верылі ў яўную веру,
веру тых, хто стагоддзі жыве.
Бо нагой адкрывалі мы дзверы,
у кавярне, у краме, у царкве…

Што прызналі за роўную сцежку,
у чым сабе пакляліся ў жыцці?
Толькі бражкі спусцеўшыя дзежкі,
нас трымалі ў глухім забыцці.

І калі час наш прыйдзе сыходзіць
суд людскі будзе нас раздзіраць.
Мы жылі, бо зямля пакуль родзіць,
мы жывем толькі каб назіраць…

2015 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Жыцце - Алесь Борскі