Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я цябе не знайшоў

На самы край свету ляцеў б за табой,
на бераг пусты прыплыў бы, Рахель!
Я сеў ў самалёт, ды мусіць не ў той,
паплыў караблём, ды не той карабель.
Цябе так шукаў на гэтым я свеце,
у кожнай краіне, ў кожным кутку.
У зіме я шукаў, у восені, у леце,
уначы я шукаў, працягнуўшы руку…
Цябе я згубіў, заплюшчыўшы вочы,
расплюшчыў – не ўбачыў нікога я больш.
Пасля, як сляпы, па свеце я крочыў,
і град мяне біў, і мачыў мяне дождж.
У пошуках мілай згубіўся і сам,
душу ў кайданах патапіў на мялі.
І цела свае самалётным бартам
аддаў, і каб болей мяне не знайшлі…
Шукаў і згубіўся, шукаў, не знайшоў,
Рахель мая згублена ў леце.
Знайшоў толькі бруд ды пыл караблёў,
шукаў не на гэтым я свеце…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я цябе не знайшоў - Алесь Борскі