Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чырвоныя гронкі рабіны

Гронкі чырвонай рабіны
чырвонаю фарбаю сноў…
Фарбуюць, што мы нарабілі
і грэюць халодную кроў.

І цёплыя ночы астылі,
пажухлі ад часу лісты.
Бацян распрануў свае
крыллі,
будуе ўдалеч масты.

Мясціна мая зашарэла,
пажухла пад жнівеня стынь.
Душу маю ў сцюжу сагрэла
бурлівая… ціхая плынь…

І гронкі рабіны сагрэлі,
кіпучай лавінай жыцця…
Жаўручыя, сумныя трэлі
вярнулі мяне з забыцця…

2015 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Чырвоныя гронкі рабіны - Алесь Борскі