Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сэканд хэнд

Сэканд хэнд – гэта, кажуць, модна,
Гэта выхад зусім не горшы –
Там адзецца прыстойна можна
Калі ёсць хоць якія грошы.

І няважна – ў кіно ці ў госці
І няважна – зімой ці летам,
І ці з гэтага вырас хтосьці,
А ці, можа, памёр у гэтым…

Сэканд хэнд – перапродаж рэчаў,
А калі ў прымяненні к слову,
Гэта як пераклады вершаў
З беларускай на рускую мову…


Верш Сэканд хэнд - Алесь Бардоўскі