Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А хто ты?

А хто ты?
Ніхто!
А дзе ты?
Нідзе!
Ты чалавек?
Не ведаю!
А як цябе зваць?
А хто як заве!
Ты маеш сяброў?
А трэба мне!
А колькі вам год?
А хто колькі дасць!
А што вы робіце сёння вечарам?
Не ведаю…што тут сказаць!
А што вы нясеце за плечамі?
А што мне нясці..няма ж нічога!
Куды вы ідзеце, вандруеце?
А хто яго знае, куды там нясе!
А я вам кажу?
Мне не чуецца!
Пайшліце са мной?
Вам вядомы той шлях?
Мы разам яго выберам!
А можа не той?
І ўсмешка ў вачах…
А мы яго крокамі вымерам!
Ну добра, пайшлі!
А скажы хоць куды?
А, пэўна, якая нам розніца!
Мы разам с табой паляцім ў нікуды.
І возьмем сабе ўсё тое, што знойдзецца!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш А хто ты? - Алена Сіманчык