Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сніцца Шчары белы парус

Сніцца Шчары белы парус –
гэта светлы цень аблокаў,
і гайдае ветрык мары,
што плывуць у край далёкі.
Акварэлі піша восень
на лістах чырвона-жоўтым.
Зноў кастрычнік ціхім госцем
па рацэ плыве на чоўне.


Верш Сніцца Шчары белы парус - Алена Ржэуская