Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дарэмна прывідным цяплом

Дарэмна прывідным цяплом
Я абагрэць сябе імкнуся,
Дарма – не кружыць белы бусел
Над ілюзорнасці жытлом,

Сабе адцэжваю спакой,
Але з халоднай раўнавагі
He ўсходзіць рунь жыццёвай прагі.
I зноў вярнуся ў ветрабой.

He ашчаджаючы душу,
У цемрадзі сатку світанкі
I для шчаслівае буслянкі
Зычлівасць колам палажу.

Няхай пасля не будзе сіл
Здабыткам шчодрым наталіцца,
Затое не ў снах прысніцца
Крылаты, чысты небасхіл.


Верш Дарэмна прывідным цяплом - Алена Руцкая